Архив новостей
Неделя белорусского языка и литературы
Опубликовано: 23 февраля 2021 г.
У нашай гімназіі з 15 па 20 лютага праходзілі святочныя мерапрыемствы ў гонар Міжнароднага дня нацыянальнай мовы
Урачыстае адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры адбылося раніцай 15 лютага у фае 1-га паверха гімназіі.
Вучняў і настаўнікаў сустракалі гімназісты, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы. Вядучыя прапанавалі цікавыя літаратурныя заданні і тым самым стваралі ўсім святочны і вясёлы настрой

На працягу тыдня ў гімназіі працавала этнаграфічная выстава. Цудоўнымі гідамі сталі вучні 10-ых класаў.
Яны з захапленнем распавядалі пра старажытныя прадметы быту, рамёствы, якімі займаліся нашы продкі. Навучэнцы 3-6-ых класаў не только слухалі цікавы аповед, але і прымалі актышны ўдзел ў віктарыне. якая падводзіла вынікі такой экскурсіі
15 лютага каманды вучняў 8-ых класаў удзельнічалі ў краязнаўчым квэсце «Таямніцы Цэнтральнага раёна».
Падлеткі павінны былі знайсці знакамітыя гарадскія аб'екты и даслаць свае фотаздымкі на фоне гэтых помнікаў культуры.
Гульня атрымалася цікавай і пазнавальнай
19 лютага вучні пачатковай школы завіталі да 11-класнікаў з тэатралізаваным прадстаўленнем «Гуканне вясны».
Колькі шчаслівых і замілаваных усмешак гэта выступленне выклікала ў выпускнікоў!
Кульмінацыяй тыдня сталі тры КвіЗы па-беларуску.
16, 19 і 20 лютага у гэы мерапрыемствах быллі задзейнічаны каманды вучняў ад кожнага класа, з 5-га па 11-ты.
Гімназісты мелі магчымасць прадэманстраваць свае веды пра знакамітыя аб'екты нашай Радзімы, а таксама расшыфраваць цікавыя рэбусы, узгадаць радкі розных літаратурных твораў.
У час перапынкаў усе ўдзельнікі захапляліся мастацкімі талентамі нашых навучэнцаў: слухалі цудоўныя песні, апладыравалі танцорам і змаглі стаць удзельнікамі шоў «Нацыянальны касцюм»
(вучні 5-6 класаў прадэманстравалі вопратку, сатканую і вышытую яшчэ сваімі прабабулямі)