ГУО «Гимназия № 29 г. Минска»Дні беларускай мовы

Комитет по образованию Мингорисполкома
Управление по образованию
администрации Центрального района г. Минска

Гимназия №29

Дні беларускай мовы

З 18 па 21 лютага ў гімназіі праходзілі Дні беларускай мовы
• Для вучняў 1-4 класаў старшакласнікі падрыхтавалі дэфіле міфічных істот. Фальклорна-міфалагічная культура беларусаў з’яўляецца адной з найбагацейшых не толькі сярод славянскіх, але і ўвогуле еўрапейскіх народаў.
Багі ( Белбог, Пярун, Жыжаль, Ярыла, Зюзя, Цёця, Ляля, Жыва, Дзявоя, Марэна, Вялес), духі (Балотнік, Кікімара, Лазнік, Лесавік, Дамавік, Палявік, русалкі), міфічныя істоты (Здань, Карачун, Начніца, Д’ябал, Расамаха). Адказная - Анцюх Л. Г.


• 18.02.2016г. адбылася сустрэча з артыстамі Беларускай дзяржаўнай філармоніі. 6, 10 класы. Адказныя - Анцюх Л. Г., Федаровіч С. П.
bull; 18.02.2016г. праведзена Рэспубліканская інтэлектуальная конкурс-гульня ”Буслік-2016” для вучняў 3-11 класаў. Сякач С. Л.
• Вучні 5-6 класаў падрыхтавалі драматычныя абразкі пра беларускі правапіс. Анцюх Л. Г.

• 19.02.2016г - ”Лінгвістычны калейдаскоп” аб’яднаў і захапіў вучняў 7-х класаў. Мініч С. П., Кузьмянок Ю. Г.


• 20 лютага адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму дню нацыянальнай мовы, “ Беларуская скарбонка”


• У холад і ў спёку, у дождж і пасля даджду ,удзень і ўночы, з ветрам і без ветру, летам і зімою ты заўсёды прыгожы, наш родны, наш любы край. Табе, тваёй прыгажосці, тваёй непаўторнасці было прысвечана гэта сапраўднае свята песні, музыкі, слова.


• У канцэрце прымалі ўдзел вучні 5-11 класаў гімназіі, гасцямі гімназіі сталі Беларускі народны ансамбль ”Лянок” з танцамі ”Юрачка” і ”Полька наадварот”, Тэатральна-эстрадная школа ”Талент-груп” з песнямі ”Пабег” у выкананні Марыі Наліўка і Аляксея Кузьміна, а таксама ”Беларусь мая” ў выкананні хора, Харэаграфічная студыя ”Танец цукровай феі”.


• Арганізавала гэтае святочнае мерапрыемства настаўніца беларускай мовы і літаратуры Анцюх Людміла Георгіеўна

Меню раздела

Счетчик посещений

free counters
Яндекс.Метрика индекс цитирования