ГУО «Гимназия № 29 г. Минска»Тыдзень беларускай мовы і літаратуры-2017.

Комитет по образованию Мингорисполкома
Управление по образованию
администрации Центрального района г. Минска

Гимназия №29

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры-2017.

З нагоды Міжнароднага дня нацыянальнай мовы  ў гімназіі з 20.02 па 25.02 прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Кожны дзень быў насычаны рознымі мерапрыемствамі.
Сардэчным прывітаннем сустракалі вучні 10-х класаў навучэнцаў і настаўнікаў гімназіі 21 лютага, у Дзень нацыянальнай мовы, ствараючы цудоўны настрой.
У рубрыцы ”Нашы бацькі—знакамітыя людзі краіны. Крыжаноўскі Я.” адбылася сустрэча з артыстамі тэатра сатыры.
На ўрок літаратуры ў 7 класы завіталі вядомыя беларускія паэты: Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін, якія парадавалі вучняў беларускім паэтычным словам.
Вучні 5-х класаў дэманстравалі сваё літаратурнае майстэрства ў час віктарыны ”Любі, шануй, ведай роднае слова”.
Для самых маленькіх жыхароў нашай гімназіі, вучняў 1-4-х класаў, дзесяцікласнікі арганізавалі і правялі цікавую этнаграфічную выставу, а сямікласнікі завіталі ў кожны клас пачатковай школы з цікавай літаратурна-музычнай праграмай.
Вучні 9-х класаў прадставілі лінгвістычны калейдаскоп пад назвай ”Славутыя людзі зямлі беларускай”.
Весела і задорна, з песнямі і танцамі прайшоў масленічны кірмаш, падрыхтаваны вучнямі 6-8-х класаў.
Літаратурна-музычная кампазіцыя ”Беларусі я ў любові пакланюся”, якую падрыхтавалі вучні 6-7 класаў, прыемна ўразіла гледачоў.
Парад электронных газет, падрыхтаваных вучнямі 9-10 класаў,  прысвечаных Міжнароднаму дню нацыянальнай мовы, меў сапраўдны поспех.
Завяршыў тыдзень беларускай мовы і літаратуры вялікі святочны канцэрт пад назвай ”А ў нас сёння масленіца”, падрыхтаваны вучнямі 6-10 класаў, а таксама настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры
 
У падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў прымалі ўдзел вучні і настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
Актыўныя ўдзельнікі тыдня былі адзначаны падзякамі і падарункамі
Вучні 6 ”Б” класа;
Шэйко Паліна 6”Б”
Цішчук Марына 6”Б”
Коршун Аляксандр 9 ”Г”
Кукарэка Аляксандр 9 ”Г”
Рымша Марыя 10 ”Г”
Піткевіч Арына 10 ”Г”
Карзуніна Ева 6 ”В”
Сакалоўскі Раман 7 ”Б”
Шумко Ганна 6 ”А”
Трапянок Аліна 6 ”А”
Немчанкова Аляксандра 6 ”А”
Трацэўская Таццяна 6 ”А”
Гаўрылік Эмілія 7”А”
Гаркавая Маргарыта 7 ”А”
Круглік Карына 7”А”
Касцевіч Кацярына 7 ”В”
Савінцава Кіра 7 ”В”
Казлова Ірына 9 ”А”
Шулякоўская Рэната 9 ”А”
Калеснік Юлія 9 ”А”
Шылькевіч Аляксандра 8 ”Б”
Шыманская Вольга 8 ”Б”
 
 

Меню раздела

Счетчик посещений

free counters
Яндекс.Метрика индекс цитирования